Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Захо́днеўкраі́нская Народная Рэспубліка (па-ўкраінску: Західноукраїнська Народна Республіка, паводле тагачаснага напісаньня — Західно-Українська Народня Республика; ЗУНР) — украінскае дзяржаўнае ўтварэньне (рэспубліка), якое існавала на працягу 1918—1919 гадоў на тэрыторыі Заходняе Ўкраіны са сталіцай у месьце Львоў.
Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка Західноукраїнська Народна Республіка | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Ще не вмерла Україна» | |||||
Сталіца | Львоў Тарнопаль (дэ-факта) Станіслаў (дэ-факта) Бучач (дэ-факта) Чарткоў (дэ-факта) Залешчыкі (дэ-факта) | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Яўген Петрушэвіч |
Узьнікла пасьля Першае сусьветнае вайны праз вынікі распаду Аўстра-Вугоршчыны. Абвешчаная 19 кастрычніка 1918 году. Ахоплівала (альбо прэтэндавала) на тэрыторыі Галічыны, Букавіны ды Закарпацьця.
1 лістапада распачаўся вайсковы канфлікт з Польшчай, якую падтрымоўвалі краіны Антанты. 22 студзеня 1919 году рэспубліка аб’ядналася («Акт Злукі») з УНР, праз што атрымала назву «Заходняя вобласьць Украінскай Народнай Рэспублікі» (па-ўкраінску: Західна Область Української Народної Республіки). Спыніла фактычнае існаваньне ў выніку ўкраінска-польскае вайны(en) (18 ліпеня 1919 году). Анэксаваная Польшчай, Румыніяй(en) ды Чэхаславаччынай.
Да 15 сакавіка 1923 году ўрад ЗУНР знаходзіўся ў эміграцыі.