Жамойцкае староства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жамойцкае старо́ства, пазьней Жму́дзкае старо́ства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1409 і 1411—1793 гадох у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай. З 1441 году называлася адначасна Жамойцкім княствам (пазьней Жму́дзкім княствам), а вялікі князь літоўскі і рускі дадаваў да свайго тытулу і тытул «князь жамойцкі»[1]. Пачаткова сталіцаю староства было мястэчка Крожы (валоданьне Кезгайлаў), з 1535 году — Кейданы (валоданьне Радзівілаў), а з канца XVI ст. — места Расены (Расейны) (з Магдэбургскім правам самакіраваньня)[1].
Жамойцкае староства | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Варні |
Дата ўтварэньня | 1219 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Староста | Староста |
Нацыянальны склад | жамойты |
Канфэсійны склад | язычнікі, каталікі |
Плошча | 23 000 км² |
Час існаваньня | 1219—1795 |
Месцазнаходжаньне Жамойцкага староства | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Не абыймала ўсёй гістарычнай Жамойці (як і Рускае ваяводзтва не займала ўсёй Русі), складала толькі частку Жамойцкага біскупства ВКЛ, а на паўднёвым захадзе межавала зь землямі прускіх жамойтаў — Самляндыяй (пазьней «Малой Летувой»). Выразна адрозьнівалася ад іншых частак Вялікага Княства Літоўскага і Рускага спэцыфікай адміністрацыйнага і эканамічнага ладу. У найлепшыя часы ўлучала 11 местаў з самакіраваньнем паводле Магдэбурскага права[1].