![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/02/Jelgava_aerial_view.jpg/640px-Jelgava_aerial_view.jpg&w=640&q=50)
Елгава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Е́лґава (па-латыску: Jelgava (зьвесткі), па-нямецку: Mitau) — места ў цэнтральнай Латвіі (край Зэмгалэ, 42 км на поўдзень ад Рыгі) Латвіі, сталіца гістарычнага рэґіёну Курляндыі. Елґава знаходзіцца на абодвух берагох ракі Ліелупэ (мінулая нямецкая назва — Аа), на раўніне, якая, верагодна, спарадзіла нямецкую назву (Mitte der Aue). Латыская назва Jelgava хутчэй за ўсё паходзіць ад ліўскага імя «Jelgab» — «нізкае месца».
Елгава | |||||
лат. Jelgava | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1266 | ||||
Места з: | 1573 | ||||
Былая назва: | Мітава | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Мэр: | Андрыс Равіньш[1] | ||||
Плошча: | 60 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 61 623 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 1027,05 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 630 | ||||
Паштовыя індэксы: | LV-300(1–9); LV-3024; LV-3035 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°39′8″ пн. ш. 23°43′28″ у. д. | ||||
Елгава на мапе Латвіі ![]() ![]() Елгава | |||||
![]() | |||||
www.jelgava.lv |
Насельніцтва гораду — 63 тысячы жыхароў (перапіс 2004 году), зь якіх амаль палова — расейскамоўныя. Гэта — чацьверты па велічыні горад у Латвіі. У Елґаве ёсьць чыгуначны і аўтобусны вакзалы, рачны порт і невялікае лётнішча.
За савецкім часам у Елґаве разьмяшчалася некалькі вялікіх цяжкапрамысловых заводаў, у тым ліку ґіґант усесаюзнага значэньня RAF. Пасьля здабыцьця Латвіяй незалежнасьці ў 1990 годзе ўсе заводы спыніліся, і большая частка насельніцтва засталася бяз працы. З гэтай прычыны нават сёньня Елґава застаецца даволі беднай. Зрэшты, сытуацыя паступова паляпшаецца.