Дэман (паэма)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дэман» (па-расейску: Демон) — адна з найвядомейшых паэмаў расейскага рамантычнага паэта, празаіка і драматурга Міхаіла Лермантава. Лічыцца найлепшым дасягеньнем расейскага рамантызму пасьля «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна.
Дэман | |
па-расейску: Демон | |
Першы аркуш перакладнога выданьня Макара Краўцова, 1926 | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Міхаіл Лермантаў |
Мова арыгіналу: | расейская |
Год напісаньня: | 1829—1839[1] |
Публікацыя: | 1856 |
Пераклад на беларускую: | Макар Краўцоў Якуб Колас |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
У яе аснову пакладзены біблейскі міт пра падшага ангела, які паўстаў супраць Бога і быў выгнаны з раю, будучы пераўтвораным у духа зла. Паэма выражае тыранаборчы пафас Лермантава. Галоўны герой паэмы адлюстроўвае перадавыя ідэі тагачаснага грамадзства 30-х гадоў XIX ст[2]. Сучасьнікі паэта шукалі ісьціну, рэзка крытыкавалі самаўладна-прыгоньніцкую рэчаіснасьць, але будучы ганарлівымі і адважнымі мяцежнікамі, абуранымі несправядлівасьцю законаў, адначасова ня ведалі, што гэтым законам супрацьпаставіць.
Міхаіл Лермантаў пачаў пісаць паэму ў пятнаццаігадовым узросьце і працаваў над ёй 10 год. «Дэман» мае восем рэдакцыяў.