![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/David_Beckham_2010_LA_Galaxy.jpg/640px-David_Beckham_2010_LA_Galaxy.jpg&w=640&q=50)
Дэйвід Бэкгэм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэйвід Робэрт Джозэф Бэкгэм (па-ангельску: David Robert Joseph Beckham; нарадзіўся 2 траўня 1975 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, гуляў на пазыцыі паўабаронцы. На працягу кар’еры выступаў за клубы «Манчэстэр Юнайтэд», «Прэстан Норт Энд», «Рэал Мадрыд», «Мілян» і «Пары Сэн-Жэрмэн», а таксама абараняў колеры зборнай Ангельшчыны, у якой ён зьяўляецца рэкардсмэнам па ліку згуляных матчаў сярод палявых гульцоў[1]. Асабліва вядомы сваімі высокімі навыкамі выкананьня стандартаў і штрафных удараў. У 2011 годзе быў прызнаны самым высокааплатным футбалістам сьвету[2].
Дэйвід Бэкгэм | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 траўня 1975 (49 гадоў) Лёндан, Ангельшчына | |
Рост | 183 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1989—1990 1990—1991 1991—1993 |
Брымздаўн Ровэрз Тотэнгэм Готспур Манчэстэр Юнайтэд | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1993—2003 1995 2003—2007 2007—2012 2009 2010 2013 |
Манчэстэр Юнайтэд → Прэстан Норт Энд Рэал Мадрыд Лос-Анджэлес Гэлаксі → Мілян → Мілян Пары Сэн-Жэрмэн |
265 (62) 5 (2) 116 (13) 98 (18) 18 (2) 11 (0) 10 (0) |
Зборныя | ||
1996—2009 | Ангельшчына | 115 (17) |
Футбольная кар’ера Бэкгэма пачалася пасьля падпісаньня прафэсійнага кантракту з «Манчэстар Юнайтэд» у якім ён дэбютаваў у 1992 годзе ўва ўзросьце 17 гадоў[3]. Бэкгэм выйграў з «Манчэстар Юнайтэд» 6-чэмпіёнскіх тытулаў Прэм’ер-лігі, двойчы Кубак Ангельшчыны й аднойчы Лігу чэмпіёнаў. У 2003 годзе ён перайшоў у «Рэал Мадрыд», у якім выступаў на працягу чатырох сэзонаў[4], выйграўшы чэмпіянат Гішпаніі ў сваім апошнім сэзоне ў камандзе[5]. У студзені 2007 году Бэкгэм падпісаў з клюбам МЛС «Лос-Анджэлес Гэлаксі» пяцігадовы кантракт на суму 32,5 млн даляраў[6]. Зьяўляючыся гульцом «Гэлаксі» Бэкгэм выступаў за італьянскі «Мілян» на правах арэнды ў 2009 і 2010 гадох.