![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/Venezia_Ducato_1400.jpg/640px-Venezia_Ducato_1400.jpg&w=640&q=50)
Дукат
залатая ці срэбная эўрапейская манэта / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дука́т (лац. Ducatus — герцагства) — агульнаэўрапейская назва залатой манэты.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/Venezia_Ducato_1400.jpg/640px-Venezia_Ducato_1400.jpg)
Першыя дукаты выбіла Вэнэцыя ў 1284. Пасьля выбіваліся на землях Вугоршчыне, Чэхіі, Нямеччыны. У Польшчы дукат першы раз выбілі ў 1320 годзе.
На землях ВКЛ вядомыя ў 14-16 стагодзьдзях вядомыя дукаты Вугоршчыны. Адзіны вядомы навукоўцам «вугорскі дукат» 15 стагодзьдзя знойдзены на Замкавай гары ў Крычаве. Напрыканцы 16 — 18 стагодзьдзя сустракаюцца дукаты Паўночных Нідэрляндаў (Лабанчык) і Нямеччыны.
У ВКЛ дукаты выбіваліся на віленскай мынцы ў 1547—1550 (3,57 г.), 1553, 1554, 1560, 1561, 1563—1567, 1569, 1571, 1586, 1590, 1591, 1665, 1666 гадох (3,5г). Усе літоўскія дукаты мелі 980 пробу золата.
У летапісах сустракаецца назва дуката — «злоты», «залаты», «чырвоны ў злоце», «залаты ў золаце».
Акрамя дукатаў у золаце выбіваліся літоўскія паўдукаты (1664, 1665) і тры дукаты (1615), паўпартугалы (5 дукатаў) і партугалы (10 дукатаў).
Іх часта выкарыстоўвалі ў якасці ўпрыгожванняў у выглядзе манеты з бантам.[1]