![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Dravidische_Sprachen_Verbreitung.png/640px-Dravidische_Sprachen_Verbreitung.png&w=640&q=50)
Дравідыйскія мовы
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дравіды́йскія мовы (радзей: драві́дзкія) — сям’я моваў, распаўсюджаная ў асноўным на поўдні Індастану і, часткова, у цэнтральнай ды ўсходняй частках субкантынэнту ў такіх краінах, як Індыя, Шры-Ланка, Банглядэш, Пакістан і Нэпал. Вялікая колькасьць носьбітаў прадстаўленая дыяспарай.
Дравідыйская сям’я | |
дравідзкая | |
Народнасьць | дравідыйскія народы |
---|---|
Арэал | паўднёвы, цэнтральна-ўсходні Індастан |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Дравідыйская сям’я |
Склад |
паўночная,
цэнтральная, паўднёвая галіны |
Колькасьць носьбітаў | больш за 210 млн чал. |
ISO 639-5: | dra |
![]() |
Большая частка носьбітаў дравідыйскіх моваў прыпадае на г. зв. вялікую дравідыйскую чацьверку — мовы тэлугу, малаялам, канада й тамільскую мовы, якія паводле розных падлікаў складаюць прыкладна 95% ад носьбітаў усіх дравідыйскіх моваў[1]. На дравідыйскіх мовах таксама размаўляюць адносна нешматлікія народы, якія пражываюць на поўнач і ўсход ад носьбітаў «чацьверкі» (у Індыі вядомыя як перапісныя плямёны).
Асноўная частка дравідыйскіх моваў распаўсюджаная на тэрыторыі сучаснай Індыі, дзьве зь іх распаўсюджаныя толькі па-за межамі краіны — брагуі, пашыраная на паўднёвым усходзе Пакістану, і дыялект дгангар, ужываны ў Нэпале.
Існаваньне дравідыйскае тапанімікі ўздоўж паўночна-заходняга ўзьбярэжжа Індастану, дзе гэтыя мовы цяпер не ўжываюцца, а таксама вялікая сукупнасьць лінгвістычных зьяваў у не-дравідыйскіх моваў (напрыклад, інклюзіўнасьць займеньнікаў) ёсьць сьведчаньнем больш шырокага распаўсюджаньня дравідыйскіх моваў у мінулым[2][3]. Мовы гэтае сям’і часта разглядаюцца ў якасьці моваў адных з аўтахтонных насельнікаў Індастану.
Дравідыйская сям’я моваў — другі паводле распаўсюджанасьці таксон моваў у Індастане, саступаючы месца толькі індаарыйскай групе індаэўрапейскае сям’і моваў.
Першыя эпіграфічныя пісьмовыя помнікі дравідыйскіх моваў вядомыя з ІІ ст. да н. э.