![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/U_cerne_matky_bozi2.jpg/640px-U_cerne_matky_bozi2.jpg&w=640&q=50)
Дом «Ля Чорнай Маці Божай»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дом «Ля Чорнай Маці Божай» (па-чэску: Dům U Černé Matky Boží) — будынак у стылі кубізм, разьмешчаны ў цэнтры Прагі паміж плошчай «Агароднінны рынак» і вуліцай Цэлетна каля Парахавой вежы, збудаваны ў 1911—12 гадах для купца Францішка Хербста архітэктарам Ёзефам Гочарам. Будынак атрымаў сваю назву ў гонар статуі, якая стаяла на гэтым месцы каля барочнага дома раней.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/U_cerne_matky_bozi2.jpg/640px-U_cerne_matky_bozi2.jpg)
Гэта першы прыклад ужыцьця кубізму ў архітэктуры ў Чэхіі, на падставе якога склаўся характэрны стыль. Першапачатковы варыянт праекту быў занадта наватарскім. Былі патрабаваньні, каб будынак спалучаўся з суседняй гістарычнай забудовай. Тады архітэктар перапрацаваў праект, выкарыстаўшы старыя барочныя элемэнты ў новай форме, асабліва гэта выявілася ў паддашкавых вокнах, таксама ў дэкоры калён, якія па-новаму тлумачаць іанічны ордар.
Архітэктар выкарыстоўваў жалезабэтонны каркас па прыкладзе Чыкагскай школы, таму былі створаны шырокія ўнутраныя прасторы. Арыгінальны інтэр’ер — амаль адзіны захаваны барочны інтэр’ер у сьвеце.
Шмат гадоў ў будынку знаходзіўся музэй кубізму, аднак з 2012 году ён быў быў закрыты з-за недахопу сродкаў. У 2010 годзе будынак унесены ў сьпіс Нацыянальных помнікаў культуры Чэхіі[1].