Дняпро
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дняпро́ (рас. Днепр, укр. Дніпро) — рака ў Беларусі[lower-alpha 1], Расеі і Ўкраіне. Трэцяя даўжынёй і плошчай басэйну рака Эўропы (пасьля Волгі і Дунаю). Даўжыня 2201 км[lower-alpha 2], на тэрыторыі Беларусі 700 км. Плошча вадазбору 504 тыс. км², у Беларусі 63,7 тыс. км²[lower-alpha 3]. Выдатак вады ў вусьці 1670 м³/с, каля Воршы 123 м³/с, каля Рэчыцы 364 м³/с. Агульны спад ракі ў Беларусі 54 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,08 ‰.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дняпро (неадназначнасьць).
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Дняпро лац. Dniapro | |
Віды ракі Дняпра | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Аксеніна (Расея) |
Вусьце | Дняпроўскі ліман |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна, Расея |
Вобласьці | Запароская вобласьць, Хэрсонская вобласьць, Віцебская вобласьць, Магілёўская вобласьць, Гомельская вобласьць, Днепрапятроўская вобласьць, Палтаўская вобласьць, Кіраваградзкая вобласьць, Чаркаская вобласьць, Чарнігаўская вобласьць, Кіеўская вобласьць, Кіеў і Смаленская вобласьць |
Даўжыня | 2290 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1670 м³/с |
Плошча басэйну | 504 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,08 ‰ |
Месцазнаходжаньне | |
Закрыць