![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/Dniestras.png/640px-Dniestras.png&w=640&q=50)
Днестар
рака ва Ўсходняй Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дне́стар[1] (па-ўкраінску: Дністер; па-румынску: Nistru; антычная назва — па-грэцку: Τύρας, па-лацінску: Tyras) — рака на паўднёвым захадзе Ўкраіны і ў Малдове (часткова на мяжы абедзьвюх краінаў). Пры ўпадзеньні ў Чорнае мора ўтварае Днястроўскі ліман. Трэцяя паводле даўжыні ў межах Украіны (пасьля Дняпра і Паўднёвага Бугу) і 9-я — у Эўропе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/Dniestras.png/320px-Dniestras.png)
Ад Галічу да Хаціна рака ўтварае Днястроўскі каньён, які з 2008 году занесены ў сьпіс сямі прыродных цудаў Украіны.
Днестр у сярэднім цячэньні служыць гістарычнай мяжой паміж старажытнымі культурна-этнаграфічнымі рэгіёнамі Букавіны і Галіцыі, у сярэднім і ніжнім — паміж Падольлем і Бэсарабіяй.