пэрсанаж, які прыносіць падарункі на Раство From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзіця́тка Хрысто́с (па-нямецку: Christkind, вымаўляецца [ˈkʁɪstkɪnt]) — традыцыйны пэрсанаж, які прыносіць падарункі на Раство ў Аўстрыі, Швайцарыі, Нямеччыне (паўднёвай і заходняй), Чэхіі, Славеніі, Харватыі, Італіі (Паўднёвы Тыроль), Ліхтэнштайне, Люксэмбургу, Бэльгіі, Гішпаніі, Партугаліі, Славаччыне, Вугоршчыне, Францыі (паўночна-ўсходняя частка), Польшчы (Верхняя Сылезія), Гішпанскай Амэрыцы, Бразыліі (паўднёвай), Канадзе (Квэбэк). У Італіі завецца Gesù Bambino, у Партугаліі Menino Jesus, у Вугоршчыне Jézuska, у Славаччыне Ježiško, у Чэхіі Ježíšek, у Лацінскай Амэрыцы «Niño Dios» ці «Niño Jesús», у Харватыі Isusić ці Isusek, што амаль паўсюль азначае маленькага Ісуса.
Ідэю Дзіцятка Хрыста як носьбіта падарункаў ў часе эўрапейскай Рэфармацыі ўхваліў Марцін Лютэр. У XVI—XVII стагодзьдзях шматлікія эўрапейскія пратэстанты прынялі гэтага пэрсанажа і перанесьлі традыцыйную дату ўручэньня падарункаў на конадзень Раства замест 6 сьнежня[1]. Такім чынам Лютэранская Царква нагадвала дзецям пра Ісуса Хрыста, у гонар якога названы гэты калядны пэрсанаж[2]. У XIX стагодзьдзі Дзіцятка Хрыстос быў прыняты і ў каталіцкіх рэгіёнах Нямеччыны[3], аднак надзіва хутка стаў замяняцца сэкулярызаванай вэрсіяй «Вайнахтсмана» (Санта-Кляўса) ва ўласна пратэстанцкіх рэгіёнах.
Дзіцятка Хрыстос у нямецкай традыцыі мала падобны да гістарычнага Ісуса Хрыста. Ён уяўляе зь сябе эльфападобнае дзіця, звычайна бялявае і з анёльскімі крыламі[4]. Часам гэтага пэрсанажа называюць таксама калядным анёлкам. Дзеці ніколі ня бачаць Дзіцятку Хрыста пэрсанальна, а толькі знаходзяць ад яго падарункі на Раство.
У заходненямецкім Энгельскірхэне шторок адчыняецца пошта Дзіцяткі Хрыста, куды за паўтарамесячны сэзон прыходзіць каля 130 000 тысячаў лістоў з усяго сьвету. З 2018 року пошта прымае лісты і адказвае па-беларуску[5].
Мова | Найменьне |
---|---|
вугорская | Jézuska |
гішпанская | El Niño Dios / El Niño Jesús |
італьянская | Bambino Gesù / bambino di Cristo |
маскальская | Младенец Иисус |
нямецкая | Christkind |
партугальская | Menino Jesus |
польская | Dzieciątko (Верхняя Сылезія), Aniołek (Цешынская Сылезія і Малапольшча) |
славацкая | Ježiško |
харвацкая | Isusić / Isusek / Jezušek |
чэская | Ježíšek |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.