Дзяржаўная рада Славаччыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржа́ўная ра́да Слава́цкай Рэспу́блікі (па-славацку: Štátna rada Slovenskej republiky) — дзяржаўны орган Першае Славацкае Рэспублікі, які павінны быў служыць пасярэднікам між прэзыдэнта, сойму, ураду й палітычных партыяў (даваць прэзыдэнту рэспублікі й ураду водгукі). Рада была ўтвораная канстытуцыйным законам аб канстытуцыі Славацкае Рэспублікі ад 21 ліпеня 1939 году. Хоць Дзяржаўная рада павінная была быць важным органам, фактычна яна магла толькі даваць рэкамэндацыі[1].
- Ня варта блытаць з Нацыянальная рада (Славаччына).
Дзяржаўная рада Славаччыны | |
Štátna rada Slovenskej republiky | |
Дата ўтварэньня | 21 ліпеня 1939 году |
---|---|
Дата спыненьня існаваньня | 1945 рок |
Тып | дзяржаўная арганізацыя |
Юрыдычны статус | дзяржаўны орган |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Славаччына |
Старшыня | Віктар Раваш |
Намесьнік | Ёзэф Шкулцеты |
Намесьнік | Ян Войташак |
Першае ўстаўное паседжаньне Дзяржаўнае рады было прызначанае на 6 жніўня 1940 году й адбылося ў прэзыдэнцкім палацы. Нараду адкрыў й вёў прэзыдэнт Ёзэф Ціса. Пасьля прыняцьця прысягі ўсіх чальцоў адбыліся выбары старшыні, якім стаў Віктар Раваш, намесьнікамі старшыні сталі Ёзэф Шкулцеты са Славацкай маціцы й мансэньёр Ян Войташак, сьпіскі біскуп.