![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/-_Aula_Praf_UK.jpg/640px--_Aula_Praf_UK.jpg&w=640&q=50)
Сойм Славацкай краіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сойм Славацкай краіны (па-славацку: Snem Slovenskej krajiny), т. зв. «аўтаномны парлямэнт» — найвышэйшы парлямэнт Славацкае краіны ў межах Чэхаславаччыны ў 1938—1939 гадах. Знаходзіўся ў Браціславе. Першыя выбары ў сойм прайшлі 18 сьнежня 1938 году, першае паседжаньне прыпала на 18 студзеня 1939.
Snem Slovenskej krajiny | |
![]() | |
Парлямэнцкая сыстэма | аднапалатны парлямэнт |
---|---|
Старшыня | Мартын Сокал |
Падстаршыні | Карал Мэдзерлі Юліюс Сфана |
Дэпутатаў | 63 |
Дэпутацкія групы | ГСНП (63) |
Год заснаваньня | 1938 |
Апошнія выбары | 18 сьнежня 1938 году |
Адрас залі паседжаньняў | Актавая заля Славацкага ўнівэрсытэту, Браціслава |
Бязь зьменаў у складзе з узьнікненьнем Першае Славацкае Рэспублікі 14 сакавіка 1939 году быў пераўтвораны ў Славацкі сойм (па-славацку: Slovenský snem), які таксама называўся як Сойм Славацкае дзяржавы (па-славацку: Snem Slovenského štátu), найвышэйшы парлямэнт і заканадаўчы орган Першай Славацкай Рэспублікі, які быў па прыняцьці канстытуцыі 21 ліпеня 1939 году перайменаваны ў Сойм Славацкай Рэспублікі (па-славацку: Snem Slovenskej republiky). Скончыў працу ў 1945 годзе разам зь зьнікненьнем Першай Славацкай рэспублікі.