Дзяржава Сама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржа́ва Са́ма (па-славацку. Samova ríša, па-славенску. Samova država ці Samova plemenska zveza, па-польску. Państwo Samona, па-чэску. Sámova říše) (623—658) — першае вядомае палітычнае ўтварэньне славян. Зьвесткі аб яго стварэньні і гісторыі бедныя і носяць паўлегендарны характар. Назоў атрымала ад імя заснавальніка — Сама. У склад дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі сучасных Чэхіі, Славаччыны, часткова Нямеччыны (землі лужыцкіх сэрбаў), Польшчы, Славеніі і Харватыі. Неўзабаве пасьля сьмерці Сама яго дзяржава распалася.