Дзьмітры Піневіч
Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзьмі́тры (Зьмі́цер[1][2][3][4]) Леані́давіч Піне́віч (нар. 1967, Ільля, Вялейскі раён, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, абвешчаны ў 2020 годзе Аляксандрам Лукашэнкам «міністрам аховы здароўя Беларусі».
Дзьмітры Піневіч | |
9-ы міністар аховы здароўя Беларусі (de facto) | |
---|---|
27 лістапада 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка (de facto) |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка (de facto) |
Папярэднік: | Уладзімер Каранік |
Першы намесьнік міністра аховы здароўя Беларусі | |
2011 — 24 жніўня 2020 | |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Наступнік: | Алена Краткова |
Старшыня камітэту аховы здароўя Менскага гарвыканкаму | |
ліпень 2002 — 2011 | |
Прэм’ер-міністар: | Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Галоўны лекар 6-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску | |
1999 — 2001 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 кастрычніка 1967 (56 гадоў) Ільля, Вялейскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Дзеці: | 2 дачкі: Юлія і Ксенія |
Бацька: | Леанід Піневіч (нар. 1941) |
Маці: | Ганна Піневіч (нар. 1941) |
Адукацыя: | Ленінградзкая вайскова-мэдычная акадэмія (1990), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі (2005) |
Узнагароды: |
Выканаўца волі А. Лукашэнкі, за што стаў прадметаў нараканьняў за “генацыд беларускага народу”[5] (у тым ліку сьледам за сваім папярэднікам Уладзімерам Каранікам[6]), бо проста прымалі не патрэбныя рашэньні для барацьбы з пашырэньнем каранавіруснай інфэкцыі ў краіне, фальсыфікацыю зь істотным скажэньнем статыстыкі памерлых і захварэлых (што не дазволіла адэкватна ацэньваць рызыку знаходжаньня ў грамадзкіх месцах), адмову ад прапанаваных задарма[7] сусьветна прызнаных вакцынаў на карысьць набыцьця за грошы беларускіх платнікаў падаткаў вакцынаў з Расеі і Кітаю, дзе няма незалежнага кантролю якасьці вытворчасьці праз спэцыфіку ўсталяваных у адпаведных краінах аўтарытарных рэжымаў (сам Лукашэнка заявіў, што заходніх вакцынаў у Беларусі ня будзе, бо такія вакцыны патрабуюцца «оппам», каб «ехаць на Захад інструкцыі атрымліваць»[8]), непрыняцьце захадаў (у тым ліку праз патрабаваньні і рэкамэндацымі Міністэрства аховы здароўя да іншых міністэрстваў) дзеля ўвядзеньня ў краіне дыстанцыйнага навучаньня і працы — як і забароны правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Прытым у Беларусі (з спасылкай на каранавірусныя абмежаваньні, якія не зьняпраўджваюцца Міністэрствам аховы здароўя) дыскрымінуюцца і катуюцца палітычныя вязьні (празь непрыняцьце перадачаў у турмах), парушаецца закладзены ў Канстытуцыі краіны прынцып таемнасьці галасаваньня (праз прыбіраньне фіранак з кабінак дзеля галасаваньня), а таксама абмяжоўваецца свабода перамяшчэньня беларусаў (як і магчымасьць свабодна прышчапіцца сусьветна прызнанымі вакцынамі ў суседняй Украіне) праз закрыцьцё наземных межаў.
Старшыня Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (2019—2021). У 2020 годзе атрымаў ад Лукашэнкі ордэн Пашаны за «значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзеньне комплексных захадаў па супрацьдзеяньні распаўсюду каронавіруснай інфэкцыі».