![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/Daugavpils_novads_karte.png/640px-Daugavpils_novads_karte.png&w=640&q=50)
Дзьвінскі край
колішняя адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Латвіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзьвінскі край (па-латыску: Daugavpils novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Латвіі, у культурна-гістарычных вобласьцях Латгалія і Сэлія. Край складаецца з 19 воласьцяў. Адміністрацыйным цэнтрам краю зьяўляецца Дзьвінск, які ў склад краю не ўваходзіць. Насельніцтва на 14 студзеня 2009 году склала 28 733 чалавекі. Плошча краю займае 1877,6 км².
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Дзьвінскі край | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | колішняя грамада Латвіі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Дзьвінск |
Дата ўтварэньня | 1 ліпеня 2009 |
Дата скасаваньня | 30 чэрвеня 2021 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 115 м |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | LV-025 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Закрыць
У ходзе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 2021 года аб'яднаны з Ілуксцкім краем у Аўгшдаўгаўскі край. Аднак новая рэдакцыя Закону аб адміністрацыйных тэрыторыях, прынятая ў тым жа 2021 годзе, прадугледжвае аднаўленьне назвы "Дзьвінскі край" пасьля зьліцьця Аўгшдаўгаўскага краю з горадам Дзьвінск, якое плянуецца правесьці да 2029 году[3].