амэрыканская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэ́ніфэр Джаа́на Э́ністан (па-ангельску: Jennifer Joanna Aniston; нарадзілася 11 лютага 1969 году) — амэрыканская акторка, прадусарка і прадпрымальніца. Выбітнасьці дасягнула ў 1990-х гадох, і з тых часоў ёсьць адной з самых высокааплатных акторак ЗША. Эністан была ўключаная ў сьпісы самых прыгожых жанчынаў у шматлікіх часопісах. Ейнае асабістае багацьце ацэньваецца ў 300 мільёнаў даляраў ЗША. Эністан ёсьць абаронцай шматлікіх дабрачынных арганізацыяў, робячы грашовыя ахвяраваньні.
Эністан ёсьць дачкой актораў Джона Эністана і Нэнсі Доў[5]. Пачала працаваць акторкай у раньнім узросьце, як то ў фільме «Мак і я» ў 1987 годзе. Да таго як стаць вядучай акторкай працавала апэратарам у тэлемаркетынгу, а таксама афіцыянткай і кур’ерам[5]. Ейная першая заўважная роля ў кіно прыпала на камэдыю жахаў «Лепрыкон» 1993 году. Міжнародная слава да яе прыйшла дзякуючы выкананьню ролі Рэйчэл Грын у тэлесэрыяле «Сябры» (1994—2004), за якую яна атрымала прэміі «Эмі», «Залаты Глёбус» і прэмію Гільдыі кінаактораў. Ейны пэрсанаж стаў шырока папулярным і лічыцца адным з найвялікшых жаночых пэрсанажаў у гісторыі тэлебачаньня[6][7]. З тых часоў Эністан выконвала галоўныя ролі ў шматлікіх драмах, камэдыях і рамантычных фільмах. Сярод найбуйнейшых паводле касавых збораў варта вылучыць фільмы «Брус Усемагутны» (2003), «Разжэнства па-амэрыканску» (2006), «Марлі і я» (2008), «Жонка напракат» (2011), «Нясьцерпныя босы» (2011) і «Мы — Мілеры» (2013), кожны зь якіх сабраў больш за 200 мільёнаў даляраў. У 2019 годзе Эністан вярнулася на тэлебачаньне, зьняўшыся ў драматычным сэрыяле Apple TV+ «Ранішняе шоў», за які атрымала чарговую прэмію Гільдыі кінаактораў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.