Джэймз Джойс
ірляндзкі пісьменьнік, паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймз Аўгустын Алаізыюс Джойс (па-ангельску: James Augustine Aloysius Joyce; па-ірляндзку: Séamas Seoige; 2 лютага 1882 — 13 студзеня 1941) — ірляндзкі пісьменьнік і паэт, лічыцца адным з самых уплывовых пісьменьнікаў мадэрнісцкага авангарду пачатку XX стагодзьдзя. Джойс больш за ўсё вядомым дзякуючы сваёму твору «Ўліс» (1922), знакавай працы, у якой эпізоды з Гамэравай «Адысэі» пераплецены з кантраснымі літаратурнымі стылямі. Гэта, мабыць, ёсьць самы бачны твор, дзе тэхніка плыні сьвядомасьці была ўжыта. Іншыя буйныя працы ёсьць апавяданьне «Дублінцы» (1914), раманы «Партрэт мастака ў юнацтве» (1916) і «Памінкі па Фінэгану» (1939). Ягоная поўная творчасьць уключае ў сябе тры кнігі вершаў, п’еса, часам журналістыка й ягоныя апублікаваныя лісты.
Джэймз Джойс | |
James Augustine Aloysius Joyce | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 лютага 1882 Ратгар, Дублін, Ірляндыя |
Памёр | 13 студзеня 1941 (58 гадоў) Цюрых, Швайцарыя |
Пахаваны | |
Бацькі | Джон Станіслаўс Джойс[d] |
Сужэнец | Нора Барнакл[d] |
Дзеці | Люкія Джойс[d] і Джорджыё Джойс[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, настаўнік |
Гады творчасьці | з 1904 |
Жанр | мастацкая літаратура[1][2], паэзія[1], псыхалягічны твор[d][2], раман выхаваньня[2] і Плынь сьвядомасьці[2] |
Мова | італьянская мова, лацінская мова, француская мова, ангельская мова[3], нямецкая і дацкая |
Значныя творы | «Уліс» |
Подпіс | |
https://jamesjoyce.ie |
Джойс нарадзіўся ў сям’і прадстаўніка сярэдняй клясы ў Дубліне, дзе ён атрымаў навучаньне ў езуіцкай школе «Клангоўз Ўудз» і Бэльвэдэр, а затым ува ўнівэрсытэцкім каледжы Дубліна. У самым пачатку дваццатых гадоў ён эміграваў на сталае жыхарства ў кантынэнтальную Эўропу, дзе жыў у Трыесьце, Парыжы й Цюрыху. Нягледзячы на тое, што вялікую частку свайго дарослага жыцьця ён правёў за мяжой, дзеяньні ў ягоных творах не выходзяць за межы Дубліна, а пэранажы гэтых твораў вельмі нагадваюць чальцоў сям’і, ворагаў і сяброў, якія засталіся ў Дубліне. Ува «Ўлісе», у прыватнасьці, дакладна апісваецца месцазнаходданьне дублінскіх вуліцаў і завулкаў.