![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Jordan_Spence_closeup.jpg/640px-Jordan_Spence_closeup.jpg&w=640&q=50)
Джордан Спэнс
канадзкі хакеіст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джордан Спэнс (па-ангельску: Jordan Spence; нар. 24 лютага 2001 году) — канадзка-японскі хакеіст, абаронца «Лос-Анджэлес Кінгс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Спэнс быў задрафтаваны ў чацьвертым раўндзе пад агульным нумарам 95 у 2019 годзе.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Джордан Спэнс (неадназначнасьць).
Джордан Спэнс | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 1,6 м | |
Вага | 82 кг[1][2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 24 лютага 2001(2001-02-24)[3] (23 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Лос-Анджэлес Кінгс | |
Выступаў за | Антарыё Рэйн | |
Драфт НХЛ | 95, 2019 Лос-Анджэлес Кінгс | |
Гульнявая кар’ера | 2021 — цяпер | |
Першапачаткова гуляў у Квэбэцкай галоўнай юніёрскай хакейнай лізе, адкуль быў выбраны на драфце ў 2019 годзе клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс». Першы чым скласьці працоўную дамову з клюбам, яшчэ два гады правёў у Квэбэку. У 2021 годзе далучыўся да да клюбу «Антарыё Рэйн» з Амэрыканскае хакейнае лігі, куды быў накіраваны з «Кінгс» дзеля атрыманьня дадатковага досьведу. Дэбютаваў у «Лос-Анджэлес Кінгс» 10 сакавіка 2022 году, стаўшы першым хакеістам зь японскім пашпартам у НХЛ[4][5]. 26 сакавіка закінуў першую шайбу ў наймацнейшай лізе Паўночнай Амэрыкі ў матчы супраць «Сіетл Кракену»[6].