From Wikipedia, the free encyclopedia
Да насяленьня В.Кн. Беларуска-Літоўскага[1] — пераклад на беларускую мову адозвы галоўнакамандуючага Юзэфа Пілсудзкага ад 22 красавіка 1919 году аб палітычных намерах Юзэфа Пілсудзкага. Пераклад адозвы быў надрукаваны ў газэце «Звон» №1 ад 25 жніўня 1919 году.
Арыгінал адозвы быў выдадзены на польскай і летувіскай мовах і называўся «Адозва да насельніцтва Літвы: да насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага». Адозва паведамляла пра тое, што Віленшчына занятая польскімі войскамі, якія падаваліся ў адозьве ня як акупанты, а як вызваліцелі. Адозва паведамляла па ўтварэньне Цывільнага Ўраду, які мусіў выбірацца з насельнікаў Летувы.
Выданьне адозвы зьяўлялася чарговым крокам Пілсудзкага па рэалізацыі ягонай канцэпцыі фэдэрацыі. Для ажыцьцяўленьня гэтай мэты было неабходна пабудзіць актыўнасьць мясцовых лідараў і атрымаць прыхільнасьць зь іхнага боку. Аднак вялікага энтузіязму адносна адозвы ня ўзьнікла. З аднаго боку яна давала мясцовым палякам надзею на больш блізкія стасункі з Польшчай, але зь іншага — была нэгатыўна ўспранятая ўрадам Летувы, які выказаў пратэст і прыняў рашэньне спыніць палітычныя перамовы з польскім бокам. Гэта азначала паразу ідэі стварэньня фэдэрацыі зь Летувай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.