![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/Length.svg/langbe-tarask-640px-Length.svg.png&w=640&q=50)
Даўжыня
лінейная характарыстыка аб’екту / From Wikipedia, the free encyclopedia
Даўжыня — гэта памер прадмету ў падоўжным кірунку (звычайна, гэты кірунак найбольшага памеру), г. зн. адлегласьць паміж яго двума найболей аддаленымі пунктамі, вымераны гарызантальна, у адрозьненьне ад вышыні, якая вымяраецца ў вэртыкальным кірунку, а таксама шырыні або таўшчыні, якая вымераюцца папярок аб’екта (пад прамым кутом да даўжыні). У фізыцы тэрмін «даўжыня» звычайна выкарыстоўваецца як сынонім «адлегласьці» і пазначаецца або
.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Даўжыня (неадназначнасьць).
Хуткія факты Вымернасьць, Адзінкі вымярэньня ...
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/Length.svg/640px-Length.svg.png)
Даўжыня — гэта мера адзінкавай памернасьці, тады як плошча — двухмерная, аб’ём — трохмерная. У большасьці сыстэм вымярэньняў адзінка даўжыні — фундамэнтальная адзінка вымярэньня, на аснове якой утвораюцца іншыя адзінкі.