літоўскі князь From Wikipedia, the free encyclopedia
Даўгерд (? — 1213, Вэндэн) — літоўскі князь.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XII стагодзьдзе |
Памёр | 1213 Вэндэн |
Дзеці | Даўгерутаўна[d] |
Даўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[6].
Германскае паходжаньне імя Даўгірд сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Літва» энцыкляпэдыі Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[8].
Варыянт імя князя ў гістарычнай крыніцы: Daugeruthe[9][a] (Хроніка Лівоніі).
Упершыню ўпамінаецца пад 1209 годам у Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага і, паводле яго сьведчаньняў, быў «адным з найбольш магутных ліцьвінаў» (лац. potentioris de Lethonia). Быў цесьцем і хаўрусьнікам Усевалада Герцыцкага. У 1213 годзе езьдзіў у Вялікі Ноўгарад, відаць, з мэтай скласьці хаўрус супраць немцаў у Інфлянтах. На адваротным шляху быў схоплены і загінуў у зьняволеньні[11].
Вячаслаў Насевіч выказаў меркаваньне, што Даўгерд мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якога Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе könig gros — вялікім каралём ліцьвінаў[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.