Дарт Вэйдэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дарт Вэ́йдэр (па-ангельску: Darth Vader) — галоўны пэрсанаж выдуманага сусьвету «Зорных войнаў». На працягу ўсяго фільму гледачы назіраюць эвалюцыю асобы Энакіна Скайўокера зь ягонага дзяцінства на Татуіне да сьмерці на другой Зорцы сьмерці. Дарт Вэйдэр — гэта, пэўна, самы цікавы пэрсанаж у фільме: па-першае, яго грала найбольшая колькасьць розных актораў на працягу ўсёй кінасагі, па-другое, Дарт Вэйдэр уяўляе зь сябе, так бы мовіць, спалучэньне двух розных асобаў: добрага і самаадданага Энакіна Скайўокера, а з другога боку ліхога й тыранічнага Дарта Вэйдэра. Асоба Вэйдэра цікавая яшчэ й тым, што гісторыя ягонага нараджэньня нагадвае хрысьціянскую гісторыю нараджэньня Хрыста: як і ў выпадку Хрыста, бацькам для Энакіна зьяўляецца не чалавек, а звышнатуральная сутнасьць, якая ў сусьвеце «Зорных войнаў» мае назву Моц. То бок Энакін быў народжаны не ад чалавека, а ад Моцы, і сама прырода зьяўленьня прадвызначыла ягоны лёс: Энакіну ад нараджэньня было наканава зьнішчыць сытхаў й аднавіць балянс Моцы ў галяктыцы.
Дарт Вэйдэр | |
Пэрсанаж «Зорных войнаў» | |
Дарт Вэйдэр | |
Раса | чалавек |
---|---|
Родная плянэта | Татуін |
Належыць да | джэдай, потым сытх |
Дзейнасьць | Рыцар джэдай, потым Лорд сытхаў |
Стаць | мужчына |
Рост | 185 см |
Вочы | сьветлыя |
Зброя | сіні, потым чырвоны сьветлавы меч |
Здымкі | |
Актор | Джэйк Лойд у першым фільме, Гэйдэн Крыстэнсэн у другім і трэцім эпізодах, Дэйвід Проўз у клясычнай трылёгіі, Сэбастыян Шоў у шостым эпізодзе без маскі |
Агучка | Джэймз Эрл Джонз |
Героя Дарта Вэйдэра прыдумаў асабіста Джордж Лукас. Існуюць розныя вэрсіі ўтварэньня імя гэтага героя. Напрыклад, «Vader» перакладаецца зь нідэрляндзкай мовы як «бацька».