Давід Луіс
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Давід Луіс Марэйра Марыньню (па-партугальску: David Luiz Moreira Marinho; нарадзіўся 22 красавіка 1987 году, Дыядэма, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца клюбу «Фламэнгу». Частку сваёй кар’еры правёў у Ангельшчыне, выступаючы за «Чэлсі» й «Арсэнал». Былы гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Давід Луіс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 красавіка 1987[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фламэнгу | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007 2007—2011 2011—2014 2014—2016 2016—2019 2019—2021 2021— |
Віторыя Салвадор → Бэнфіка (арэнда) Бэнфіка Чэлсі Пары Сэн-Жэрмэн Чэлсі Арсэнал Фламэнгу |
26 (1) 10 (0) 72 (4) 81 (6) 56 (3) 79 (5) 53 (3) 57 (3) |
Зборныя | ||
2010—2017 | Бразылія | 57 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Пачаў кар’еру ў клюбе «Віторыя». Ва ўзросьце 16 гадоў дэбютаваў у аснове каманды й хутка стаў гульцом асноўнага складу клюбу. У 2006 годзе Давід Луіс дапамог «Віторыі» выйсьці ў Сэрыю А, чым прыцягнуў увагу некалькіх клюбаў у краіне й за мяжой.
31 студзеня 2007 году Давід Луіс, на правах арэнды, перайшоў у партугальскі клюб «Бэнфіка», які шукаў замену Рыкарду Рошу, які сышоў у «Тотэнгэм Готспур»[4]. Давід дэбютаваў у складзе каманды ў матчы 1/16 Кубка УЭФА супраць францускага «Пары Сэн-Жэрмэн», замяніўшы траўмаванага Луізана. «Бэнфіка» трывала паразу ў матчы зь лікам 1:2, але выйшла ў наступны раўнд, перамогшы з агульным лікам 4:3. Па заканчэньні сэзону Давід Луіс падпісаў 5-гадовы кантракт з «Бэнфікай». Партугальская клюб выплаціў «Віторыі» 500 тысяч эўра за абаронцу. Аднак у новым сэзоне Луіс правёў толькі 13 гульняў, часьцяком прайграючы канкурэнцыю партнэрам па камандзе.
1 лютага 2011 году Давід Луіс стаў гульцом «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[5]. 6 лютага 2011 году Луіс дэбютаваў за лёнданскі «Чэлсі», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Лівэрпулу».
23 траўня 2014 году, «Чэлсі» і францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» абвесьцілі аб пагадненьні на нераход Луіса ў парыскі клюб. Дамова былаканчаткова зацьверджана 10 чэрвеня, калі адчынілася трансфэрнае вакно. Як паведамляецца сума ўгоды склала да 40 мільёнаў фунтаў, што зьяўляецца рэкордным паказчыкам для абаронцы[6].
10 жніўня 2010 году Луіс дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША, у якой бразыльцы атрымалі перамогу зь лікам 2:0.
«Віторыя»:
«Бэнфіка»:
«Чэлсі»:
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
«Арсэнла»:
«Фламэнгу»:
Бразылія:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.