From Wikipedia, the free encyclopedia
Дабраво́да (па-польску: Dobrowoda, па-падляску: Dobrývoda[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.
Дабравода | |
польск. Dobrowoda | |
Першыя згадкі: | 1560 |
Былая назва: | Добрая Вода |
Мясцовая назва: | Dobryvoda |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Кляшчэлі |
Насельніцтва: | 225 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-250 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′0″ пн. ш. 23°22′0″ у. д. |
Дабравода | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай праходзіць чыгуначная лінія Седльцы — Ваўкавыск. У сярэдзіне вёскі знаходзіцца крыніца з пабудаванай невялікай каплічкай. Паводле народных павер’яў вада з крыніцы зьяўяецца аздаравіцельнай[3].
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Кляшчэлях). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[4]).
Дабравода ўпершыню згадваецца ў дакуманце 1560 г., які датычыў апісаньня земляў места Кляшчэлі. Прадмесьце Дабравода разьмяшчалася на 60 валоках зямлі і тутэйшыя гаспадары мелі статус мяшчанаў каралеўскага места Кляшчэлі. Паводе перапісу 1896 г. пражывалі тут 477 жыхары ў 98 хатах, усе былі праваслаўныя[5]. У міжваенны пэрыяд Дабравода прыналежала да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 297 жыхароў (1 каталік, 293 праваслаўных і 3 жыдоў; 296 жыхароў было запісаных палякамі і толькі 1 беларусам)[6]. На пачатку 50. гадоў 20 ст. быа тут пабудаваная невялікая драўляная капліца ў гонар сьв. Паракевы Пятніцы. У 1998 г. пачалася пабудова новай мураванай царквы (завершаная ў 2002 г.). У 2003 г. старая драўляная капліца была перавезеная ў новазаснаваны манастыр у Кастамлоты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.