электрастанцыя, якая атрымлівае электрычную энэргію з вады From Wikipedia, the free encyclopedia
Гідраэлектрастанцыя — электрастанцыя, якая выкарыстоўвае энэргію воднага струменя.
Гідраэлектрастанцыі звычайна будуюцца на рэках, ствараючы плаціны і вадасховішчы. Сярод пераваг ГЭС нізкі сабекошт электраэнэргіі, магчымасьць хуткага ўключэньня або выключэньня генэратараў у залежнасьці ад аб’ёму спажываньня энэргіі, аднаўляльная крыніца энэргіі, адсутнасьць забруджваньня паветра. Аднак будаўніцтва ГЭС дарагое і доўгае, часта вадасховішчы займаюць занадта вялікія тэрыторыі, непрадказальна ўплываць на рэгіянальны клімат, а плаціны шкодзіць рыбнай гаспадарцы, бо перакрываюць шляхі да традыцыйных месцаў нерасту рыб (апошнюю праблему можна вырашыць пры дапамозе рыбапрапускных збудаваньняў). Таксама да гідраэлектрастанцый адносяць прыліўныя электрастанцыі.
За 2022 год 52 гідраэлектрастанцыі Беларусі выпрацавалі звыш 370 млн кіляват-гадзіна электраэнэргіі. Іх усталяваная электрычная магутнасьць складала 96,2 мэгават. Найбольшымі былі Віцебская і Полацкая гідраэлектрастанцыі, якія выпрацавалі 236 млн кВт-гадз. (64 % ад усіх ГЭС) электраэнэргіі, што ашчадзіла звыш 75 000 тонаў паліва[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.