![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Kobe_Mosaic17s3072.jpg/640px-Kobe_Mosaic17s3072.jpg&w=640&q=50)
Гэлаўін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэлаўін (па-ангельску: Halloween, All Hallows 'Eve або All Saints' Eve) — сьвята, што мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў, у Ірляндыі і Шатляндыі, гісторыя якога пачалася на землях сучаснай Вялікабрытаніі і паўночнай Францыі; адзначаецца 31 кастрычніка — напярэдадні Дня ўсіх сьвятых.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Kobe_Mosaic17s3072.jpg/640px-Kobe_Mosaic17s3072.jpg)
Традыцыйна адзначаецца ў ангельскамоўных краінах, хоць афіцыйным выходным або дзяржаўным сьвятам не зьяўляецца. З канца ХХ стагодзьдзя цягам працэсу амэрыканізацыі і глябалізацыі мода на атрыбутыку Гэлаўіну зьявілася таксама ў большасьці неангельскамоўных краінаў Захаду і ў краінах Усходняй Эўропы. Гэлаўін таксама нефармальна адзначаецца ў некаторых іншых краінах, якія маюць шчыльныя культурныя сувязі з ЗША ці Вялікай Брытаніяй, напрыклад, у Японіі, Паўднёвай Карэі, Сынгапуры, Аўстраліі і Новай Зэляндыі, у шэрагу іншых краінаў на выспах Акіяніі.