вулькан у Ісьляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ге́кла (па-ісьляндзку: Hekla) — стратавулькан, які знаходзіцца на поўдні Ісьляндыі. Вышыня 1488 мэтраў. З 874 году вывяргаўся больш 20 разоў і лічыцца найбольш актыўным вульканам Ісьляндыі. У сярэднявеччы ісьляндцы звалі яго «брамай у пекла». Вывучэньне адкладаў вульканічнага попелу засьведчылі, што вулькан быў актыўным сама меней на працягу апошніх 6600 год. Апошняе вывяржэньне адбылося 28 лютага 2000 году.
Гэкля | |
Вышыня | 1491 м[1] |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Rangárþing ytra[d] |
Гекла — частка вульканічнага горнага храбта, працягласьцю 40 кілямэтраў. Аднак самай актыўнай часткай гэтага храбта зьяўляецца расколіна, працягласьцю 5,5 км, якая завецца Heklugjá, што належыць вулькану Гекла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.