![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Peter_Fendi_scene_erotique.jpg/640px-Peter_Fendi_scene_erotique.jpg&w=640&q=50)
Групавы сэкс
сэксуальныя паводзіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Групавы́ сэкс — гэта форма сэксуальных паводзінаў чалавека, у якой удзельнічаюць больш за два суб’екты адначасова. Групавы сэкс распаўсюджаньны ня толькі ў чалавека, але існуе й такі фэномэн, які нагадвае групавы сэкс, які назіраецца таксама ў некаторых іншых жывёлаў, як то авечак і баноба. Любыя сэксуальныя паводзіны, якія практыкуюцца двума людзьмі, могуць быць часткай групавога сэксу, гэтак жа як і некаторыя формы сэксуальных паводзінаў магчымыя толькі пры наяўнасьці некалькіх удзельнікаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Peter_Fendi_scene_erotique.jpg/640px-Peter_Fendi_scene_erotique.jpg)
Тыя ж засьцярогі з нагоды бясьпечнага сэксу, якія ставяцца да сэксу «адзін на адзін», ставяцца й да групавога сэксу з тых жа самых чыньнікаў. Людзі, якія практыкуюць групавы сэкс, могуць мець больш сэксуальных партнэраў і з гэтай прычыны могуць быць больш схільныя да рызыкі захворваньняў, перадаваных плоцевым шляхам або з большай верагоднасьцю быць заражанымі, чым людзі, што мелі меншую колькасьць сэксуальных партнэраў.
Групавы сэкс можа адбывацца паміж людзьмі розных сэксуальных арыентацыяў, як то гетэрасэксуальнай, гомасэксуальнай і бісэксуальнай).