грамадзянская вайна ў 1696—1702 роках From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзя́нская вайна́ ў ВКЛ 1700 ро́ку — выступ літоўскіх магнацкіх родаў Вішнявецкіх, Радзівілаў, Пацаў і Агінскіх пры падтрымцы сярэдняе шляхты супраць дамінуючага ў Вялікім Княстве Літоўскім становішча роду Сапегаў.
Пад канец XVII стагодзьдзя Сапегі акумулявалі ў сваіх руках найістотнейшыя літоўскія кіроўныя пасады: вялікім гетманам быў Казімер Ян Сапега, вялікім маршалкам — Аляксандар Павал Сапега, вялікім падскарбіем — Бэнэдыкт Павал Сапега. Трымаючы фактычную ўладу на Літве, Сапегі адвольна карысталіся гэтым супраць сваіх канкурэнтаў, распараджаючыся на сваю волю на сойміках і трыбуналах, перасьледуючы і зьнішчаючы непажаданых ім асобаў.
Зьняможаныя праз фанабэрыстасьць і прыгнёт Сапегаў, шляхта склала канфэдэрацыю пад кіраўніцтвам кашталяна віцебскага Коцела, які нават абвясьціў паспалітае рушаньне супраць Сапегаў. Абодва бакі бязьлітасна вынішчалі ўладаньні сваіх супернікаў. 18 лістапада 1700 року ў вырашальнай бітве пад Алькенікамі Сапегі атрымалі поўнае паражэньне і былі прысуджаныя да вечнага выгнаньня зь дзяржавы.
Пасьля паразы Сапегаў міжусобіцы іншых магнатаў за іхнія пасады і ўладаньні працягнуліся. Гэта прывяло да аслабленьня ВКЛ у Паўночнай вайне 1700—1721 гадоў, удзел у якой на баку Швэцыі прымалі й Сапегі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.