Гораў Велікапольскі
места ў Любускім ваяводзтве Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́раў Велікапо́льскі (па-польску: Gorzów Wielkopolski, па-нямецку: Landsberg an der Warthe) — горад у заходняй Польшчы, зьяўляецца сядзібай ваяводы Любускага ваяводзтва. Горад знаходзіцца на рацэ Варце. Колькасьць жыхароў у Гораве Велікапольскім налічвае каля 125,1 тыс. чалавек, што ставіць яго на 31 месца па колькасьці насельніцтва ў Польшчы.
Гораў Велікапольскі | |||||
польск. Gorzów Wielkopolski | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1257 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Любускае | ||||
Прэзыдэнт места: | Яцак Вуйціцкі[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 95 | ||||
Паштовы індэкс: | 66-400–66-414 | ||||
Нумарны знак: | FG | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′0″ пн. ш. 15°15′0″ у. д. | ||||
Гораў Велікапольскі на мапе Польшчы ![]() ![]() Гораў Велікапольскі | |||||
![]() | |||||
http://www.gorzow.pl |
Горад знаходзіцца на ўскраіне Гораўскай катлавіны, якая знаходзіцца ў Гораўскай раўніне над Вартай, у вусьці ракі Клёдаўкі, на вышыні ад 19 да 82 м над узроўнем мора. Гораў Велікапольскі знаходзіцца ў 53 км ад мяжы зь Нямеччынай і ў 135 км ад Бэрліну. Ад Варшавы горад аддалены на 448 км, сядзіба сэйміка Любускага ваяводзтва знаходзіцца ў 112 км у Зялёнай Гары. Горад знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнага раёну «любуская зямля». Пасьля заваяваньня любучанаў палянамі, гэта тэрыторыя была далучаная да Велікапольшчы. Потым, у 1252 годзе тэрыторыя была далучана да Брандэрбурскага маркграфства. Да 1945 году горад знаходзіўся ў складзе нямецкіх земляў, пасьля Другой сусьветнай вайны Гораў Велікапольскі перайшоў пад уладу Польшчы.