Го
From Wikipedia, the free encyclopedia
Го (таксама вэйці, таксама бадук) — стратэгічная настольная гульня для двух гульцоў, у якой галоўнай мэтай зьяўляецца абкружэньне большай тэрыторыяў за праціўніка.
Го | |
![]() | |
Колькасьць гульцоў | 2 |
---|---|
Дыяпазон узростаў | 4+ |
Час устаноўкі | няма |
Працягласьць гульні | звыклая: 20-90 хвілінаў турнір: 2-6 гадзін |
Складанасьць правілаў | простыя |
Узровень стратэгіі | высокі |
Уплыў выпадковасьці | няма |
Неабходныя ўменьні | тактыка, стратэгія, назіральнасьць |
Гульня ўзьнікла ў Кітаі паміж 2000 і 200 гадамі да н. э. і, як мяркуецца, зьяўляецца самай старой настольнай гульнёй у сьвеце ў якую бесьперапынна гуляць па сёньняшні дзень[1][2]. Го зьяўлялася адным з чатырох асноўных мастацтваў, якія культываваліся сярод арыстакратычных колаў Кітаю ў старажытнасьці. Раньнім пісьмовым згадваньнем пра гульню, як правіла, прызнаецца гістарычны дакумэнт «Цзо-чжуань», які адносіцца да IV стагодзьдзя да н. э.[3].
Нягледзячы на адносна простыя правілы, го зьяўляюцца складанай гульнёй. У параўнаньні з шахматамі, гульнявое поле гульні го большае за шахматнае, а таксама ў гульца ёсьць больш варыянтаў для перамяшчэньня каменчыкаў чым шахматных фігурак. Па стане на сярэдзіну 2008 году ў сьвеце налічвалася звыш 40 мільёнаў гульцоў у го, большасьць зь іх жыве ва Ўсходняй Азіі[4]. Па стане на сьнежань 2015 году, Міжнародная фэдэрацыя го мае ў агульнай складанасьці 75 краінаў-чальцоў[5].