![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/Global_North_and_Global_South.svg/langbe-tarask-640px-Global_North_and_Global_South.svg.png&w=640&q=50)
Глябальны Поўдзень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гляба́льны По́ўдзень — тэрмін, якім характарызуюць краіны «Трэцяга сьвету» (Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі, разьвіваныя краіны Азіі). У агульным выпадку ён аб’ядноўвае дзяржавы з агульнай каляніяльнай, нова-імпэрыялістычнай гісторыяй і вялікім разрывам ва ўзроўні ды працягласьці жыцьця паміж рознымі сацыяльнымі слаямі грамадзянаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/Global_North_and_Global_South.svg/640px-Global_North_and_Global_South.svg.png)
Тэрмін зьявіўся ў другой палове XX стагодзьдзя і стаў усё часьцей выкарыстоўвацца замест «няёмкага» «Трэцяга сьвету» ці «разьвіваных краінаў». Крытыкі тэрміны адзначаюць той факт, што насамрэч большасьць насельніцтва г. зв. «Глябальнага Поўдню» пражывае ў Паўночнай паўкулі (Азія). Акрэс ахопу тэрміну нявызначаны і зьмяняецца ў часе, таму яго варта разумець ня геаграфічна, а эканамічна.