From Wikipedia, the free encyclopedia
Гетман польны каронны (па-польску: Hetman polny koronny) — у Рэчы Паспалітай — намесьнік камандючага каронным войскам — гетмана вялікага кароннага.
У мірны час гетман вялікі звычайна знаходзіўся пры двары, займаўся адміністрацыйнымі пытаньнямі і ажыцьцяўляў стратэгічнае кіраўніцтва, а гетман польны знаходзіўся «ў полі» (пар. з «фэльдмаршал» — «палявы маршал»), кіраваў малымі апэрацыямі, аховай межаў.
Гетман польны падпарадкоўваўся гетману вялікаму, у выпадку яго прысутнасьці ў бітвах камандаваў перадавымі аддзеламі і артылерыяй. У выпадку адсутнасьці гетмана вялікага, гетман польны камандаваў усім войскам. У мірны час гетман польны знаходзіўся на паўднёва-ўсходніх межах Рэчы Паспалітай і камандаваў невялікімі рэгулярнымі «кварцянымі войскамі» — аддзеламі, набранымі з уладаньняў караля, якія адбівалі несупынныя набегі татараў і туркаў. У гэтыя аддзелы часта ўваходзілі рэестравыя ўкраінскія казакі.
Гетманы польныя каронныя | ||
---|---|---|
Год прыняцьця ўраду |
Год складаньня ўраду або сьмерці |
Асоба |
1492 | 1499 | Станіслаў Хадзецкі[1] |
1499 | 1501 | Пётар Мышкоўскі[1] |
1501 | 1505 | Станіслаў Хадэцкі[1] |
1505 | 1509 | Ян Камянецкі[1] |
1509 | 1520 | Ян Твароўскі[1] |
1520 | 1528 | Марцін Камянецкі |
1528 | 1538 | Ян Кола з Далеёва |
1539 | 1561 | Мікалай Сяняўскі
— з 1561 — гетман вялікі каронны |
1561 | 1562 | Флярыян Зэбжыдоўскі |
1562 | 1565 | Станіслаў Лесьнявольскі |
1565 | 1569 | вакантна |
1569 | 1569 | Ежы Язлавецкі — выконваў абавязкі гетмана вял. кар. без фармальнага зацьвярджэньня) |
1569 | 1575 | вакантна |
1575 | 1576 | Мікалай Сяняўскі |
1576 | 1584 | Ян Збароўскі |
1584 | 1588 | вакантна |
1588 | 1618 | Станіслаў Жалкеўскі |
1618 | 1632 | Станіслаў Каняцпольскі — з 1632 — гетман вялікі каронны |
1632 | 1633 | вакантна |
1633 | 1636 | Марцін Казаноўскі |
1636 | 1637 | вакантна |
1637 | 1646 | Мікалай Патоцкі — з 1646 — гетман вялікі каронны |
1646 | 1652 | Марцін Каліноўскі |
1652 | 1654 | Станіслаў Рэвэра Патоцкі — з 1654 — гетман вялікі каронны |
1654 | 1657 | Станіслаў Лянскаронскі |
1657 | 1664 | Ежы Сэбастыян Любамірскі — адначасна з 1650 — маршалак вялікі каронны, пазбаўлены пасады 29.12.1664 г. пастановаю соймавага суду |
1665 | 1665 | Стэфан Чарнецкі — прызначаны 02.01.1665 пасьля Ежы Сэбастыяна Любамірскага |
1665 | 1666 | вакантна |
1666 | 1668 | Ян Сабескі — з 1668 — гетман вялікі каронны, адначасна з 8 ці 17.01.1665 — маршалак вял. кар. |
1668 | 1676 | Дымітр Ежы Вішнявецкі — з 1676 — гетман вялікі каронны |
1676 | 1683 | Станіслаў Ян Ябланоўскі — з 1683 (паводле некаторых крыніцаў 1682) — гетман вялікі каронны |
1683 | 1683 | Мікалай Геранім Сяняўскі |
1683 | 1684 | вакантна |
1684 | 1691 | Анджэй Патоцкі |
1691 | 1692 | вакантна |
1692 | 1702 | Фэлікс Казімер Патоцкі — з 1 траўня 1702 — гетман вялікі каронны |
1702 | 1702 | Геранім Аўгустын Любамірскі — прызначаны 08.05.1702, зацьверджаны 22.05.1702 на гетмана вял. кар. па заўчаснай сьмерці Фэлікса Казімера Патоцкага |
1702 | 1706 | Адам Мікалай Сяняўскі — з 1706 — гетман вялікі каронны |
1706 | 1726 | Станіслаў Матэвуш Жавускі — з 1726 — гетман вялікі каронны |
1726 | 1728 | Станіслаў Хамянтоўскі |
1728 | 1735 | вакантна |
1735 | 1752 | Ян Клемэнс Браніцкі — з 1752 — гетман вялікі каронны |
1752 | 1773 | Вацлаў Пётар Жавускі — з 1773 — гетман вялікі каронны |
1773 | 1774 | Францішак Ксавэры Браніцкі — з 1774 — гетман вялікі каронны |
1774 | 1794 | Севярын Жавускі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.