беларускі і польскі паэт, празаік, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Герані́м Фра́нцавіч Марцінке́віч (14 ліпеня 1816, в. Тулава, Віцебскі павет, Віцебская губэрня — пасьля 1864, імаверна Віцебск) — паэт, празаік, драматург. Пісаў на польскай і беларускай мовах.
Геранім Марцінкевіч | |
герб Лебедзь | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 ліпеня 1816 в. Тулава, Віцебскі павет |
Памёр | пасьля 1864 імаверна Віцебск |
Род | Марцінкевічы |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, драматург |
Мовы | польская, беларуская |
Нарадзіўся 14 ліпеня 1816 году ў в. Тулава Віцебскага павету Віцебскай губэрні. Паходзіў са зьбяднелага шляхецкага роду Марцінкевічаў герба «Лебедзь» (да іншага адгалінаваньня гэтага роду належаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч). Меў брата Аляксандра. Вучыўся ў Віцебскай базыльянскай вучэльні, адкуль у 1832 годзе перайшоў у губэрнскую гімназію. У 1834 годзе віцебскі павятовы маршалак шляхты прасіў уладкаваць Гераніма Марцінкевіча на казённы кошт, але ў гэтым было адмоўлена. У 1835 годзе скончыў гімназію, у тым жа годзе паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, аднак закончанай адукацыі не атрымаў. Неўзабаве перайшоў на службу ў Віцебскае губэрнскае праўленьне, потым зь невядомых прычын звольніўся. У канцы 1849 годзе ўжо «адстаўны канцылярскі служыцель» Геранім Марцінкевіч атрымаў ад віцебскага губэрнатара дазвол паступіць на службу ў дваранскую дэпутацкую зборню. За 11 даслужыўся да невысокага чыну губэрнскага сакратара. У пачатку 1860-х разьбіты паралічом. У 1864 годзе ў віцебскіх установах вялася перапіска аб афармелньні яму пэнсіі.
Падтрымліваў прыяцельскія адносіны са сваім земляком Арцёмам Вярыга-Дарэўскім і яго братам Сымонам. У 1843 годзе прысьвяціў ім верш «Захад сонца».
Літаратурнай дзейнасьцю пачаў займацца ў 1830-я гады. Супрацоўнічаў у «Рубоне» і іншых рэгіянальных выданьнях. У 1845 надрукаваў у Ю. Завадзкага накладам каля 500 ас. томік сваіх польскамоўных паэтычных твораў. У 1848 годзе выдаў другі том, куды ўвайшлі драма «Час над Дзьвіной», паэма «Першае падзеньне чалавека», пераклады з Гётэ і Лермантава. Трэцяя яго кніга — зборнік «Творы, напісаныя між іншымі» выйшла ў 1858. Драма «Падарожны» не была апублікавана.
Геранім Марцінкевіч быў актыўным удзельнікам літаратурна-культурнага жыцьця Віцебска. У сваіх творах выказаў трывогу за лёс народа, надзеі на лепшую будучыню, сатырычнымі фарбамі маляваў знаёмае яму чыноўніцкае асяродзьдзе.
Перакладаў на польскую мову беларускія народныя песьні. Камэдыя «Аказія пры палкоўніцах» або «Аказія падпалкоўніцам» ставілася на віцебскай аматарскай сцэне А. Вярыгам у 1861—1862 гадох і захоўвалася ў маёнтку Селігоры на Лепельшчыне. Дасьледнікі ідэнтыфікуюць гэты твор з п’есай «Адвячорак. Аказія ў карчме пры Фальковічах» (1858), тэкст якой складанымі шляхамі (праз А. Рыпінскага, М. Піятуховіча і інш.) у копіі дайшоў да нашага часу і зьберагаецца цяпер у БДАМЛіМ
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.