Геаграфія Грэцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэцыя — краіна ў Паўднёвай Эўропе, занходзіцца на скрыжаваньні Эўропы, Азіі і Афрыкі.
Краіна мае сухапутныя межы з Альбаніяй на паўночным захадзе, Паўночнай Македоніяй і Баўгарыяй на поўначы і Турэччынай на паўночным усходзе.
Грэцыя складаецца зь дзевяці геаграфічных рэгіёнаў: Македоніі, Цэнтральнай Грэцыі, Пэляпанэсу, Тэсаліі, Эпіру, Эгейскіх астравоў (у тым ліку Дадэканэсу і Кікладаў), Тракіі, Крыту і Іянічных астравоў.
На ўсходзе краіна абмываецца Эгейскім морам, на захадзе — Іянічным морам, а на поўдні — Міжземным морам. Грэцыя мае самую доўгую берагавую лінію на беразе Міжземнага басэйну і адзінаццатую па даўжыні берагавую лінію ў сьвеце, даўжыня якой складае 13,676 кілямэтраў.
Краіна складаецца зь вялікай мацерыковай часткі і двух дадатковых паўвостраваў: Халкідыкі і Пэляпанэс, якія аддзелены ад мацерыка Карынфскім пярэсмыкам. Грэцыя ўключае ў сябе велізарную колькасьць астравоў, як буйных, такіх як Крыт, Эўбэя, Родас і Корфу, так і груп дробных, такіх як Дадэканэс і Кікляды. Восемдзясят адсоткаў тэрыторыі Грэцыі займае гарыстая мясцовасьць, самая высокая кропка краіны — гара Алімп, вышыня якой складае 2,917 мэтраў.