From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзкія лініі — адзін зь відаў хуткаснага грамадзкага транспарту ў Менску, які злучае ўскрайкі аглямэрацыі з цэнтрам гораду. На цяперашні момант дзьве лініі абслугоўваюць чатыры (з шасьці заплянаваных) цягнікі сэрыі ЭПг (Stadler FLIRT), пабудаваныя швайцарскай кампаніяй Stadler.
Першая лінія пралягае ад Менску-Пасажырскага да станцыі Беларусь, па якой электрычкі праходзяць да 18 разоў на дзень у кожным з кірункаў. Ад 10 кастрычніка 2011 году ў тэставым рэжыме працуе другая лінія, якая ідзе праз Калядзічы да Рудзенска: цягнікі праходзяць у кожным кірунку да чатырох разоў на дзень.
У сярэдзіне 2009 году Беларуская чыгунка аб’явіла пра пачатак інвэстпраекту па стварэньні сучастнага сродку грамадзкага транспарту — гарадзкой электрычкі[2]. 19 сакавіка 2010 году Беларуская чыгунка падпісала кантракт з швайцарскай кампаніяй Stadler на пабудову 10 цягнікоў на працягу 2010-2012 гадоў. Цана аднаго цягніка склала каля 6 млн даляраў.[3] Першыя два цягнікі былі дастаўленыя ў Беларусь у лютым 2011 году, а ў тэставым рэжыме першая лінія запрацавала ўжо 1 ліпеня таго ж году.
Рэгулярны рух на першай лініі пачаўся 10 верасьня 2011 году[4][5]. На люты 2016 году 16 электрацягнікоў «Флірт» вытворчасьці «Штадлер Менск» хадзіла ў складзе гарадзкіх лініяў між Менскам і 3-ма гарадамі-спадарожнікамі — Заслаўем, Рудзенскам (Пухавіцкі раён) і Смалявічамі[6].
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.