Гальская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́льская мова — адна з вымерлых моваў, у мінулым распаўсюджаная на пэўных тэрыторыях сучасных Францыі, Швайцарыі, Нямеччыны, Аўстрыі й Вугоршчыны прыкладна да канца эпохі існаваньня Рымскай імпэрыі[1]. У генэтычным дачыненьні прадстаўляла сабою адну з моваў кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, належачы да астраўнога арэалу першых.
Гальская мова | |
Ужываецца ў | сучасных Францыі, Нямеччыне, Аўстрыі, Вугоршчыне, Швайцарыі |
---|---|
Рэгіён | Галія |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы |
Сярод іншага, лічыцца, што гальская мова прадстаўленая ў выглядзе пісьмовых помнікаў, выкананых на тэрыторыі Бэльгіі й паўночнай Італіі[2].
Гальская мова вымерла прыкладна ў V стагодзьдзі н. э., будучы выцесьненай за тым часам народнай лацінай і раньнімі германскімі мовамі.
Мова гістарычна была зьвязаная з геаграфічна вялікай сукупнасьцю іншых шматлікіх кельцкіх дыялектаў і моваў. Значна менш засьведчаныя кельцкія ідыёмы, напрыклад, лепантыйская й галяцкая мова, якія намінальна лічацца асобнымі мовамі, верагодна маглі зьяўляцца дыялектамі гальскае мовы або прынамсі блізкімі да яе мовамі, аргумэнты на карысьць чаго сучасныя лінгвісты й гісторыкі адшукваюць у сьведчаньнях такіх старажытных аўтараў як Геранім Стрыдонскі, Люкіян з Самасаты і г.д.[3][4]