![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Golan_heights_rel89-orig.jpg/640px-Golan_heights_rel89-orig.jpg&w=640&q=50)
Галанскія вышыні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гала́нскія вышы́ні (па-арабску: هضبة الجولان, па-габрэйску: רָמַת הַגוֹלָן (зьвесткі)) — спрэчная тэрыторыя на Блізкім Усходзе, у цяперашні час уваходзіць у склад Ізраілю. Знаходзіцца ў Леванце, плошча — каля 1800 км².
Хуткія факты
Галанскія вышыні | |
هضبة الجولان רמת הגולן | |
![]() Мапа Галанскіх вышыняў | |
Краіна: | Ізраіль |
Плошча: | 1800 км² |
Вышыня: | 2814 м н. у. м. |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 33°0′0″ пн. ш. 35°45′0″ у. д. |
Галанскія вышыні на мапе Ізраілю ![]() ![]() Галанскія вышыні | |
![]() |
Закрыць
Да 1967 году зьяўлялася часткай сырыйскай правінцыі Кунэйтра, у хадзе Шасьцідзённай вайны дзьве траціны тэрыторыі Галанскіх вышыняў захопленыя Ізраілем.
У 1981 годзе Кнэсэт Ізраілю прыняў «Закон аб Галанскіх вышынях», дзе ў аднабаковым парадку быў абвешчаны сувэрэнітэт Ізраілю над гэтай тэрыторыяй. Анэксія была прызнаная несапраўднай Рэзалюцыяй № 497 Рады Бясьпекі ААН ад 17 сьнежня 1981 году.
Як Ізраіль, так і Сырыя лічаць Галанскія вышыні часткай сваёй тэрыторыі.