мараканскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Гакі́м Зіе́ш (па-арабску: حكيم زياش; нар. 19 сакавіка 1993 году) — мараканскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і ўінгер турэцкага клюбу «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Марока. Мае мянушку «чараўнік», які атрымаў ад заўзятараў «Аяксу». Зіеш вылучаецца дрыблінгам, доўгімі перадачамі і тэхнікай[4].
Гакім Зіеш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 сакавіка 1993[1][2] (31 год) | |
Рост | 180 см[3] | |
Вага | 65 кг | |
Пазыцыя | атакуючы паўабаронца, флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Галатасарай | |
Нумар | 22 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2014 2014—2016 2016—2020 2020—2024 2023—2024 2024— |
Гээрэнвээн Твэнтэ Аякс Чэлсі → Галатасарай (арэнда) Галатасарай |
40 (11) 68 (30) 112 (38) 64 (6) 18 (6) 1 (0) |
Зборныя | ||
2015— | Марока | 64 (25) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Зіеш, не зважаючы на тое, што мае мараканскае паходжаньне і выступае за мараканскую зборную, нарадзіўся і гадаваўся ў Нідэрляндах. Таксама і пачаў заняцца футболам, далучыўшыся да акадэміі «Гээрэнвээну». За гэты ж клюб дэбютаваў у матчы кваліфікацыі Лігі Эўропы 2 жніўня 2012 году супраць румынскага «Рапіду». Гулец правёў на поле 53 хвіліны, пасьля чаго быў зьменены. 10 жніўня дэбютаваў у матчы Эрэдывізіі ў матчы супраць НЭКа. Толькі праз год 10 жніўня 2013 году футбаліст упершыню адзначыўся голам за клюб у матчы супраць брэдаўскага НАКу. Амаль праз 2 тыдні двойчы асыставаў партнэрам у матчы супраць «Аяксу». У гэты сэзон мараканец здабыў сабе месца ў асноўным складзе клюбу. У самым пачатку наступнага, пасьля двух праведзеных матчаў, далучыўся да клюбу «Твэнтэ», атрымаўшы кашулю з 10 нумарам. За гэты пераход кіраўніцтва «Твэнтэ» выдаткавала 3,5 млн эўра[5]. Ужо 5 кастрычніка Зіеш улучыў мяч у браму клюбу АЗ і асыставаў аднаклюбніку. Матч скончыўся зь лікам 2:2. 6 сакавіка 2015 году паўабаронца забіў два галы ў браму «Вілему II». За першы сэзон у новым клюбе Зіеш забіў 11 галоў і зарабіў 11 асыстэнцкіх пунктаў на свой рахунак. У сэзоне 2015—2016 гадоў мараканец быў абраны капітанам клюбу, але пазьней быў вымушаны адмовіцца ад такога статусу, бо негатыўна выказаўся наконт клюбу[6].
30 жніўня 2016 году Зіеш падпісаў з амстэрдамскім «Аяксам» пяцігадовую ўгоду, як паведамлялася, за 11 млн эўра[7]. 15 верасьня гулец атрымаў чырвоную карту на 79-й хвіліне матчу супраць грэцкага «Панатынаікоса», у пачатковаў гульні групавой стадыі Лігі Эўропы. Праз шэсьць дзён, 21 верасьня, паўабаронца забіў свой першы гол за клюб у пераможным матчы Кубка Нідэрляндаў супраць «Вілему II». 2 кастрычніка футбаліст пацэліць мяч у браму «Утрэхта» ў матчы Эрэдывізіі. Як і ў папярэдніх нідэрляндзкіх клюбах Зіеш адразу замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. Асабліва пасьпяховым стаў сэзон 2018—2019 гадоў, калі гулец зарабіў у чэмпіянаце 16 галоў на свой рахунак, а таксама 5 разоў у эўракубках. Сам «Аякс» дасягнуў чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў, а Зіеш тройчы за два матчы трапна стрэліў у браму мадрыдзкага «Рэалу».
Такія посьпехі прыцянулі ўвагу «Чэлсі», які выдаткаваў у лютым 2020 году ажно 40 млн эўра за футбаліста. Дамова паміж Зіешам і брытанскім клюбам была разьлічана на пяць гадоў. Дэбют гульца прапаў на 15 кастрычніка 2020 году, калі Зіеш зьявіўся на пляцоўцы ў другім тайме матчу супраць «Саўгтэмптану» (3:3)[8].
«Аякс»:
«Чэлсі»:
«Галатасарай»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.