![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/ETH-BIB-Hopf%252C_Heinz_%25281894-1971%2529-Portr_07480.jpg/640px-ETH-BIB-Hopf%252C_Heinz_%25281894-1971%2529-Portr_07480.jpg&w=640&q=50)
Гайнц Гопф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гайнц Гопф (па-нямецку: Heinz Hopf; 19 лістапада 1894, Грэбшэн, Нямеччына, цяпер Грабіцын, раён Уроцлава, Польшча — 3 чэрвеня 19713 чэрвеня 1971, Цалікон, Швайцарыя) — нямецкі і швайцарскі матэматык.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/ETH-BIB-Hopf%2C_Heinz_%281894-1971%29-Portr_07480.jpg/640px-ETH-BIB-Hopf%2C_Heinz_%281894-1971%29-Portr_07480.jpg)
Гопф навучаўся ў Сылескім унівэрсытэце Фрыдрыха-Вільгельма, у Першую сусьветную вайну быў прызваны ў войска, двойчы паранены і ўзнагароджаны Жалезным крыжом 1-й ступені. Пасьля вайны працягваў адукацыю ў Гайдэльбэрскім і Бэрлінcкім унівэрсытэце. Сярод яго настаўнікаў былі І. Шур і Л. Бібэрбах. Абараніўшы ў 1925 дысэртацыю па тапалёгіі стаў працаваць у Гётынгенскім унівэрсытэце, дзе пачалося яго шчыльнае супрацоўніцтва з П. С. Аляксандравым. У 1927—1928 працаваў у Прынстанскім унівэрсытэце, з 1928 — у Бэрлінскім унівэрсытэце. У 1931 прафэсар Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, дзе займае катэдру знакамітага Гэрмана Вэйля. Пасьля прыходу да ўлады ў Нямеччыне нацыстаў, Гопфа, як асобу габрэйскага паходжаньня пазбаўляюць нямецкага грамадзянства і ён прымае швайцарскае.
|
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
---|