Газэта
пэрыядычнае навінаснае выданьне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Газэ́та[1] (італ. gazetta) — від папяровага сродку масавай інфармацыі, пэрыядычнасьць выданьня якога, звычайна, часьцей чым раз на тыдзень.
Назоў паходзіць ад манэты, якую ў XVI стагодзьдзі плацілі за рукапісны аркуш навінаў у Вэнэцыі. Сучасныя газэты зь вялікімі накладамі могуць мець рэгіянальныя дадаткі, ці проста рэгіянальныя адрозьненьні ў аб’явах, рэкляме і г. д. Існуюць газэты, якія выдаюцца нават у некалькіх краінах. Існуюць газэты, існаваньне якіх абмежавана часам ці накладам, напрыклад фэстывальныя газэты ці газэты якія распаўсюджваюцца на вялікіх (шматдзённых) выставах. Звычайная газэта — адзін, альбо некалькі лістоў друкаваных на газэтнай паперы, нават калі выдаюцца радзей чым раз на тыдзень.