![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/Hudson_Bay_2008-07-21_by_Aqua.jpg/640px-Hudson_Bay_2008-07-21_by_Aqua.jpg&w=640&q=50)
Гадсанава затока
затока Арктычнага акіяну / From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́дсанава зато́ка (па-ангельску: Hudson Bay, па-француску: baie d'Hudson) — частка Арктычнага акіяну, якая прымыкае таксама да Атлянтычнага акіяна. Фактычна ўяўляе сабой унутранае мора, акружанае з усходу, поўдня і захаду землямі канадзкіх правінцыяў Квэбэк, Антарыё, Манітоба, а таксама тэрыторыяй Нунавут. Затока на паўночным усходзе аддзелены ад мора Бафіна востравам Бафінава Зямля. Злучаны з морам Лябрадор Гадсанавай пратокай, з Арктычным акіянам — водамі затокі Фокс. Плошча акваторыі скаладае 1,23 млн км². Глыбіня сягае да 258 мэтраў. З кастрычніка па ліпень звычайна пакрытая лёдам. Затока названая ў гонар Гэнры Гадсана, ангельца, які працаваў на Галяндзкую Ост-Індзкую кампанію, у ягоны гонар таксама званая рака, якую ён дасьледаваў у 1609 годзе.
Гадсанава затока | |
![]() | |
Этымалёгія | Генры Гадсан[d][1] |
---|---|
Плошча вадазбору | 3 861 400 ± 1 км² |
Краіны вадазбору | |
Найб. шырыня | 1050 km |
Плошча паверхні |
|
Найб. глыбіня | 257 м |