![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Vilnius_Gedimino_Pilies_Bok%25C5%25A1tas_Blick_auf_die_%25C5%25A0v._Dvasios_Cerkve.jpg/640px-Vilnius_Gedimino_Pilies_Bok%25C5%25A1tas_Blick_auf_die_%25C5%25A0v._Dvasios_Cerkve.jpg&w=640&q=50)
Віленскі Духаўскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манасты́р Сьвято́га Ду́ха — помнік гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Старога Места, на Вастрабрамскай вуліцы[lower-alpha 1]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Віленскі Духаўскі манастыр | |
![]() Манастыр і царква Сьвятога Духа | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′31.82″ пн. ш. 25°17′26.58″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Віленская і Літоўская япархія[d] |
Віленскі Духаўскі манастыр на мапе Летувы ![]() ![]() Віленскі Духаўскі манастыр | |
![]() |
Комплекс Віленскага Духаўскага манастыра складаецца з царквы Сьвятога Духа, званіцы, мужчынскага і жаночага манастырскіх карпусоў, дома архімандрыта і мура з брамай. У царкве спачываюць віленскія мучанікі.