вёска ў Вязынскім сельсавеце Вялейскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вя́зынь[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Іліі. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 557 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Вялейкі.
Вязынь лац. Viazyń | |
Цэнтар вёскі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Вялейскі |
Сельсавет: | Вязынскі |
Насельніцтва: | 557 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1771 |
Паштовы індэкс: | 222445 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′0″ пн. ш. 27°10′0″ у. д. |
± Вязынь | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вязынь — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Упершыню Вязынь упамінаецца ў 2-й палове XV ст. як уладаньне Саковічаў. Ад Ю. Саковіча маёнтак перайшоў да ягонага сына Войцеха (памёр у 1522 годзе), які паводле маёнтку Насілаў пісаўся панам Насілоўскім, потым — сыну апошняга, ваяводу віцебскаму Юрыю Насілоўскаму (памёр у 1544 годзе). За ім у Вязыні ў 1543 годзе заснавалі касьцёл, у гэты ж час паселішча, імаверна, атрымала статус мястэчка. Тым часам першы ўпамін пра Вязынь як мястэчка датуецца 1552 годам.
У 2-й палове XVI ст. Вязынь перайшла да Вітунскіх: Я. Вітунскі значыцца як уладальнік паселішча ў 1616 годзе пры разьмежаваньні з суседнім маёнткам Куранцом. Пазьней паселішча перайшло ў валоданьне Віленскага жаночага кляштару бэнэдыктынак пры касьцёле Сьвятой Кацярыны. Як уласнасьць бэнэдыктынак мястэчка ўпамінаецца ў 1627 і 1638 гадох пры разьмежаваньнях іхных зямель і пры парушэньні межаў Вязынскай пушчы з боку ваяводы смаленскага А. Гасеўскага, у 1674 годзе пры разьмежаваньні з маёнткам віленскіх бэрнардынак Рабунем.
У 1721 годзе кляштарныя маёнтак Вязынь і фальварак Седзіца мелі спрэчныя землі з Маладэчнам і Селішчам пана Міхала Казімера Коцела. У 1736 годзе ўпамінаецца царква ў Вязыні, на якую кляштар бэнэдыктынак выдзеліў паўвалокі зямлі. У 1770 годзе адбылося яшчэ адно разьмежаваньне з суседнімі маёнткамі Селішчам і Ляўковам. У 1791 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Прачыстай Багародзіцы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вязынь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, з 1843 году — Віленскай губэрні. У 1808 годзе мястэчка перайшло да Гяцэвічаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вязыні дзеялі царква, каталіцкая капліца і сынагога. У пачатку XX ст. — валасная ўправа, расейская народная вучэльня (91 вучань і 2 настаўнікі), аднаклясная царкоўнапрыходзкая школа, 359 дзесяцінаў зямлі. У 1810—1913 гадох тут, у маёнтку Гяцэвічаў. працавалі бровар (10 работнікаў), у 1810—1913 гадох — млын (18 работнікаў).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вязынь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вязынь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[2]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Вязынь ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Вязынь увайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 272 двары, на 1993 год — 329, на 1996 год — 332. У 2000-я гады Вязынь атрымала афіцыйны статус «аграгарадку»[3].
У 2017 годзе ў Вязыні зьнялі дакумэнтальны фiльм «Перазiмаваць» пра дом сэзоннага пражываньня[Крыніца?].
У Вязыні працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.