Палабская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́бская мова — вымерлая заходнеславянская мова. Родная мова палабскіх славянаў, асыміляваных немцамі да пачатку ХVIII стагодзьдзя.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Палабская мова | |
wenska rec | |
Ужываецца ў | Нямеччына |
---|---|
Рэгіён | Басэйн ракі Эльба |
Колькасьць карыстальнікаў | няма |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская |
Афіцыйны статус | |
Статус: | 10 вымерлая[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | sla |
ISO 639-2(Т) | pox |
ISO 639-3 | pox |
Закрыць
Палабская мова была найбольш блізкай да польскае мовы і разам зь ёй, да кашубскай і вымерлай славінскай, належыць да г. зв. ляхіцкіх моваў (ад імя легендарнага заснавальніка Польшчы — Леха).
Назва мовы паходзіць ад славянскага назову ракі Эльба (па-польску: Łaba, па-чэску: Labe і г. д.). Іншыя назвы: дравяна-палабская мова, вендзкая мова. Адпаведна і славянскае племя, што размаўляла на ёй, звалася палабскімі славянамі, дравянамі (драванамі) або вендамі (венды — нямецкае назва ўсіх славян Нямеччыны).