Вы́дма, часам дзюна[1] (па-нямецку: Düne) — форма рэльефу пяскоў, утвораныя ветравой акумуляцыяй. Трапляюцца на ўзьбярэжжах мораў, азёр, на рачных тэрасах, зандравых раўнінах, напрыклад, на ўзьбярэжжах Балтыйскага, Белага, Аральскага, Каспійскага мораў, на берагах Балхаша і інш.

Хуткія факты Падкляса ад, Частка ад ...
выдма
Thumb
Падкляса адэолавая форма рэльефу, узгорак, Q16963184 Рэдагаваць
Частка адdunefield Рэдагаваць
Закрыць
Запыт «дзюна» перанакіроўваецца сюды.
Thumb
Выдма ў Намібіі

У адрозьненьні ад барханаў «рогі» выдмы накіраваныя супраць ветру. Наветраны схіл доўгі і спусьцісты, падветраны — стромкі і пукаты. Вышыня да 30 мэтраў, зрэдку да 100 мэтраў. Не замацаваныя расьліннасьцю выдмы могуць перамяшчацца ў напрамку пануючых вятроў са скорасьцю 1—20 мэтраў за год. Адрозьніваюць папярочныя, падоўжаныя і парабалічныя выдмы.

У Беларусі старажытная выдмы трапляюцца на Палесьсі, Полацкай, Нарачанска-Вялейскай і Нёманскай нізінах.

Thumb
Выдма на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.