![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/78/Ukraine_adm_location_map.svg/langbe-tarask-640px-Ukraine_adm_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году
4 выбухі ўздоўж праспэкта К.Марска ў Днепрапятроўску ўдзень 27 красавіка 2012 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вы́бухі ў Днепрапятро́ўску 2012 го́ду — 4 выбухі ўздоўж праспэкта К. Маркса ў Днепрапятроўску (Украіна) ўдзень 27 красавіка 2012 году. Паводле Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, у выніку выбухаў пацярпелі 27 чалавек, зь іх 25 шпіталізавалі: аднаму ампутавалі руку, другі знаходзіўся ў цяжкім стане. Яшчэ 1 выбуховую прыладу абясшкодзілі. Пракуратура Днепрапятроўскай вобласьці завяла крымінальную справу па 258-м артыкуле Крымінальнага кодэкса Ўкраіны «Тэрарыстычны акт»[1].
Quick Facts Месца атакі, Цэль атакі ...
Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году | |
Месца атакі | Днепрапятроўск |
---|---|
Цэль атакі | Цывільныя месьцічы |
Дата |
27 красавіка 2012 (12 гадоў таму) 11:50-13:00 |
Спосаб атакі | падрыў бомбы |
Зброя | бомба |
Колькасьць параненых | 27 |
Падазраваныя | 2 |
Геаграфічныя каардынаты | 48°28′07″ пн. ш. 35°02′18″ у. д. |
Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Выбухі ў Днепрапятроўску 2012 году |
Close
30 траўня 2012 г. генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка паведаміў пра затрыманьне 4 падазраваных[2]. 11 сакавіка 2014 г. Індустрыяльны раённы суд Днепрапятроўска выпусьціў 2 з 4 падазраваных на волю праз адсутнасьць доказаў[3].