Вояджэр (касьмічная праграма)
касьмічная праграма ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́яджэр (па-ангельску: voyager, вандроўца) — назва сэрыі амэрыканскіх касьмічных апаратаў, а таксама назва праекту па дасьледаваньні далёкіх плянэт Сонечнай сыстэмы з удзелам апаратаў дадзенай сэрыі. «Вояджэры» сталі трэцім і чацьвёртым касьмічным апаратам, якія пакінулі межы сонечнай сыстэмы, першымі двума былі «Піянэр-10» і «Піянэр-11».
«Вояджэр» — даволі буйны аб’ект. Гэта высокааўтаномны робат, абсталяваны ўласнымі энэргетычнымі ўсталёўкамі, ракетнымі рухавікамі, кампутарамі, сыстэмай радыёсувязі, кіраваньні й навуковымі прыборамі для дасьледаваньня плянэт, масай каля 815 кг.
Усяго было створана й адпраўлена ў космас два такія апараты:
«Вояджэр-1» і «Вояджэр-2» былі створаныя ў лябараторыі рэактыўнага руху (JPL) НАСА.