расейскі вайскавод беларускага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́сіп Фамі́ч Пажа́рскі (1866, цяпер Смаленская вобласьць, Расея — 1931, Белая Царква, цяпер Сэрбія) — расейскі вайскавод беларускага паходжаньня.
Восіп Пажарскі | ||||
2 ліпеня 1866 — 1931 | ||||
Месца нараджэньня | Смаленская губэрня, Расейская імпэрыя | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Белая Царква, Каралеўства Югаславія | |||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя, Украінская дзяржава (1918), Данская рэспубліка (1919) | |||
Род войскаў | пяхота | |||
Гады службы | 1888—1920 | |||
Званьне | генэрал-маёр | |||
Частка | 189-ы пяхотны рэзэрвовы Белгарайскі полк (1900—1904) | |||
Камандаваў | 176-ы пяхотны Перавалоцкі полк (1914—1916), 30-я пяхотная дывізія (1917—1918) | |||
Бітвы/войны | Бітва пры Саве-Рускай (1914) | |||
Узнагароды | | |||
Сувязі | жонка Соф’я Яўгенаўна Шчарбачова |
На пачатку 1918 году пераўтварыў 4-ы армейскі корпус, што ўлучаў 3 дывізіі, укамплектаваныя жаўнерамі-беларусамі, у Беларускі армейскі корпус[1].
Нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і. У 1889 годзе скончыў Аляксандраўскую рэальную вучэльню ў Смаленску. У 1891 годзе — Казанскую пяхотную юнкерскую вучэльню. У званьні падпаручніка выпусьціўся ў Клязьмінскі рэзэрвовы батальён. У 1896 годзе ў званьні паручніка стаў загадваць ротай Клязьмінскага батальёна. У 1900 годзе атрымаў званьне штабс-капітана і перайшоў служыць у 189-ы пяхотны рэзэрвовы Белгарайскі полк. У 1904 годзе атрымаў званьне капітана і пазьней перайшоў у 176-ы пяхотны Перавалоцкі полк, што месьціўся ў месьце Зьвянігарадзе Кіеўскай губэрні. У 1910 годзе атрымаў званьне падпалкоўніка. У 1914—1916 гадах загадваў 176-м палком у ходзе Першай сусьветнай вайны. 2—11 верасьня (24—30 жніўня) 1914 году ў бітве пры Раве-Рускай (Каралеўства Галічыны і Ўладзімерыі, Аўстра-Вугоршчына) спрыяў захопу места, за што атрымаў званьне палкоўніка і ордэн сьвятога Георгія 4-й ступені. 4—10 кастрычніка (па ст.ст.) 1914 году пераправіўся праз раку Сян, дзе заняў вёску Новавесь, за што атрымаў залатую зброю «За храбрасьць». У красавіку 1916 году праз хваробу быў адлічаны ў запас. У ліпені 1916 году стаў загадваць батальёнам аховы Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве. У 1917 годзе загадваў марской дывізіяй Чарнаморскага флёту ў Севастопалі (Таўрыцкая губэрня).
23 ліпеня 1917 году ў званьні генэрал-маёра стаў загадваць 30-й пяхотнай дывізіяй(ru), утворанай у Менску. У студзені—лютым 1918 году быў старшынём Беларускай вайсковай камісіі пры штабе Румынскага фронту. На гэтай пасадзе пераўтварыў 4-ы армейскі корпус у Беларускі. Гэты корпус улучаў 3 дывізіі, укамплектаваныя жаўнерамі-беларусамі, у тым ліку 30-ю дывізію пад яго загадам.
У красавіку—сьнежні 1918 году служыў у войску Ўкраінскай дзяржавы. У студзені 1919 году залічаны ў запас Добраахвотніцкай арміі ў Таганрогу (Данская рэспубліка). У лістападзе 1919 году стаў камэндантам Харкава. 11 траўня 1920 году залічаны ў запас Расейскага войска Ўрангеля. У лістападзе 1920 году адплыў зь Севастопаля ў Канстантынопаль. Надалей пражываў у месьце Бела Црква (Каралеўства Югаславія).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.